 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Б’юць і б’юць у сэрца цяжкія сігналы. Вось яшчэ адзін: на людным сходзе бурным Дэлегаты шумам-плясканьнем сагналі Знакамітага вучонага з трыбуны. Брава, брава змагарам-адзінаверцам! Ну, а што ж іх даняло ў яго прамове? А ўсяго, што слова шчырае ад сэрца Ён пачаў казаць на нашай роднай мове. Будзе праўнукам чытаць да болю крыўдна, Як іх прадзеды, юродзівыя блазны, Мову родную з палаца гналі крыкам, За мундзір прадаўшы гонар свой уласны. А цябе прашу, таварыш і паплечнік: Пасьміхніся зь іх часовай перамогі, Дарастуць патроху ўсе да чалавечных Дум і спраў – бязь іх няма ў жыцьця дарогі.
1990, лістапад.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|