РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Кажаш: годзе, годзе ў вершах публіцыстыкі.
Годзе кіпнем палемічным поўніць словы.
Хай там ладзяць баль газэтныя нячысьцікі,
А ў паэтаў – час адхланьня вечаровы.
 
Час памарыць, адпачыць, пільней прыгледзіцца
Да зіхоткіх, вечных зор над галавою.
Мо’ з каўша свайго Вялікая Мядзьведзіца
На душу ліне касьмічнага спакою, –
 
I адыдуць, адпадуць усе надзённыя
І трывогі, і турботы, і згрызоты...
Ах, мой братка! Хоць паэты – людзі цёмныя
I далёка не глядзяць за гарызонты, –
 
А ня могуць во сядзець маўкліва-стоена –
Так, як мыш пад памялом, што і ня шасьне...
Ты даруй ім: гэта ў іх ад продкаў-воінаў
Кроў такая – не мышыная, на шчасьце.
 
1991, сакавік.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.