 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Васпан! Здаецца, вы, хоць і ня храбра, Праўдзе служылі ў былыя гады? Што ж вы мяняеце Бога на д’ябла, Не прадчуваючы ўласнай бяды? Д’ябал на тое і д’ябал, што здольны Думкі заблытаць і крылы зьвязаць. Д’яблу паверыўшы, вернік ня вольны Шчырае слова народу сказаць. Д’ябал падмовіць і вас адракчыся Ад векавечных народных сьвятынь, Як адракліся ўжо тысячы тысяч, Моўчкі зьмірыўшыся зь лёсам пустым. Што ж прымушае вас гэтак заядла I безразважліва кідацца ў бой Не за гаротніка-брата – за д’ябла З хітрай ухмылкаю, з сытай губой? Люду сумленнаму жыць на радзіме Горай і горай. Народ – у бядзе! Дзе ж вы шукаеде голас праўдзівы? Брацкую вернасьць шукаеце дзе? Вы – за свабоду? Чыю і якую? Тую, што здымуць нам зь меркі чужой? Знайце ж: зарана нячысьцік сьвяткуе Верх-перамогу над нашай душой! Знайце: жывучы народ наш і зь пекла Выйдзе і ўзвысіць свой полымны дух! Ну, а паколькі душа ў вас асьлепла – Вашых у гэтым ня будзе заслуг.
1991, сакавік.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|