РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перасьцярога
Беларусы!
Ды ня верце ж вы
Новаяўленым ілжэпрарокам:
Умярцьвяць яны наш дух жывы –
I давер наш вылезе нам бокам!
 
Залатое пасьвячы цяля
На лугах цяністага падпольля,
Злыдні хочуць, каб уся зямля
Стала іхняй, – і зямля, і воля.
 
I зямля, і воля, і душа! –
Лёсу трыадзіная апора.
Завалодаўшы душой сьпярша,
Волю і зямлю прысвояць скора.
 
I тады ўжо – на вятрах чужых –
Нам павек гібець у прыніжэньні.
Не шукайце ж праўды-рады ў тых,
У каго тапырацца кішэні!
 
Ні на кроплю ім ня верце вы –
Гэтым пафасным ілжэпрарокам:
Умярцьвяць якы наш дух жывы –
I давер наш вылезе нам бокам!
 
1990–1991
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.