РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Цяпер!
Цяпер! Цяпер! Цяпер – і толькі!
Або – або, народзе мой!
Або – цяпер, нязломна-стойкі,
У рукі лёс ты возьмеш свой,
 
Або – і ў далі найдалёкай,
Зь ярмом, узьдзетым на каўнер,
Ты будзеш жыць, як раб і лёкай...
Таму – цяпер! Цяпер! Цяпер!
 
1991, верасень.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.