РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я ня той,
Што ў Бога ў ласцы...
Я жыву мальбою:
Хай табе не перадасца
Гэта скрушнасьць болю.
 
Гэты сум,
Што точыць сэрца
Горкасьцю нядобрай,
Хай табе не перальецца
Аніводнай кропляй!
 
Хай твой дух
Другім напоем
Хмеліцца яскрава,
Бо на тое, чым я повен,
Ты – ня маеш права.
 
1990
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.