РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэта – доля, якое я варты?
I я мушу паверыць? О, не!
Гэта – лёсу паблажныя жарты.
Гэта – тое, што пройдзе, міне,
 
Як праходзіць парою сьпякотнай,
Калі сонцам затоплены сьвет,
Срэбны дожджык з хмурынкі залётнай –
Нават пыл не прыбіўшы як сьлед,
 
Не збудзіўшы карэньчыкі ў доле –
У засьмяглай, усохлай зямлі...
0 мая неразьменная доля, –
Ажыві! Напаі! Наталі!
 
І даруй, што журуся ў маўчаньні,
Што ня ў змозе вясёла сьпяваць,
Што цяжэй і цяжэй мне начамі
Рукі, склаўшы на сэрцы, трымаць.
 
1990
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.