РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як нечакана сьцюжаю дыхнула
На першацьвет, на першасьпеў вясны!
I курчацца зялёныя лісточкі –
Зьняверанага шчасьця вестуны.
I аблятаюць белыя пялёсткі –
Спадманныя, нязбыўлівыя сны,
I сыпяцца, і сыпяцца яны,
Ужо зь іх вырас цэлы курганок –
На сьвежай насьпе, на магіле мар,
А поверх – з мэталёвых руж вянок,
На чорным крэпе літары – ня тыя,
Што звыкла намалёўвае маляр,
Ня срэбраныя і не залатыя,
А пісаныя почыркам знаёмым,
Такім знаёмым мне, што як убачу –
Здаецца, не стрымаюся, заплачу.
 
1990
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.