 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне столькі хочацца табе сказаць, Як бы яшчэ я не казаў нічога – I слоўца нават аднаго-другога Ня вымавіў, каб споведзь распачаць. Але прашу цябе – ты знай і помні: Што не пасьпею я сказаць табе – Даскажуць сонца залатыя промні У верасьнёвай сьцішанай журбе; Даскажа ветрык раніцай вясновай, Што будзе лашчыць твой прыгожы твар; Даскажа лес сваёй таемнай мовай – Праўдзівы знаўца дум маіх і мар; Даскажа ў полі пад гарой крынічка, Што па каменьчыках бяжыць-журчыць, I шэрая зязюля-варажбітка, Што мне накукавала доўга жыць. Ты толькі іх гаворку зразумей I слухай, слухай, слухай іх часьцей!..
1991
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|