РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Малітва
Божа прамілы, прасьветлы,
Шчыра і сьлёзна малю:
Спраўдзі, як сон запаветны,
Гэтую просьбу маю.
 
Я не прашу даўгалецьця,
Скарбаў тым больш не прашу.
Хай мне адно дастанецца –
Перш, чым свой круг завяршу, –
 
Хай у тым полі, дзе ўсё мне –
Блізкая кроўна радня,
Летняю ноччу бяссоннай
Я прахаджу давідна.
 
Не, не адзін... Ну, канешна,
Зь ёю там буду я, зь ёй –
Зь песьняй маёю бязгрэшнай,
З марай юнацкай маёй!
 
Хай мы паслухаем разам
Даляў начных галасы,
Хай там, як россып алмазаў,
Бліскаюць кроплі расы;
 
Хай нам ля вербаў паніклых
Ноч прасьцірадла прадзе,
Хай да сьвятое крынічкі
Нас сьветлячок завядзе.
 
Хай прычашчэньнем да тайны
Стане нам глытка вады,
Каб пацалунак расстайны
Быў, як агонь малады!..
 
1991
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.