РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Толькі тая адна
Дробны дожджычак-дожджык,
Верасьнёвы, начны,
Насылае і доўжыць
Супакойныя сны.
 
Ад зьмярканьня шапоча
Па маім будане.
Мабыць, шэптамі хоча
Супакоіць мяне.
 
Знаю, дожджычак дробны,
Ціхай ласкай такой
Многім вернеш ты добры
I настрой і спакой.
 
А мяне супакоіць
Толькі тая адна,
Што душу маю колісь
Азарыла да дна.
 
Толькі тая, што потым,
Прашаптаўшы «люблю»,
У адвечных турботах
Мне адкрыла зямлю.
 
Толькі тая, што ўрэшце,
Расквітнеўшы, як квет,
У шчасьлівай усьмешцы
Мне адкрыла сусьвет.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.