РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
І наш малебен
Ня знаю, што са мной такое:
У нейкім дзіўным неспакоі
Гляджу на гольле яблынь, вішань
I так нясьцерпна, аж трымчу,
Убачыць цьвет на іх хачу,
Каб тут жа, зараз, буйна-пышна
Укрыўся квеценьню мой сад,
Хоць разумею, бачу сам:
Яшчэ пупышкі ледзьве-ледзь
Крануліся насустрач лету,
I што ня мог ён заквітнець
Так хутка, раптам, што для цьвету
Патрэбна сонца, дождж патрэбен,
І божы гром, і... наш малебен.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.