РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Месячнай ноччу
Ну, вядома ж, я ня мог праспаць
Гэту поўню над прасторам сонным,
Што дасьпелай збажыной прапах,
Гэты цвыркуновы найгрыш сольны,
Гэты першы ветрык, што гуляць
Выбег з логу, чуючы дасьвецьце...
I вачэй тваіх чароўны бляск,
I твой голас, найпяшчотны ў сьвеце...
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.