РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як чужыя, рассталіся ўранку:
Без пагляду, бяз поціску рук.
На бязьлюдным пэроне паўстанку
Замірае ў грудзях перастук.
 
Пачуваньне такое, нібыта
Горка-прыкрае сталася штось.
На завоях капрызнага быту
У калёсах надтрэснула вось.
 
Мы – чужыя? Пачуй-падзівіся!
I – заўсёды? Ці – толькі цяпер?
Разбуры свой сусьвет – і згадзіся.
Перакрэсьлі жыцьцё – і павер.
 
Ну, нічога, нічога, нічога...
Там, дзе вечная ноч апаўе,
Нашы душы асьвецяцца ў Бога
I сустрэнуцца зноў, як свае.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.