РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нонсэнс
Што не захочаш ты, каб да цябе
Мая душа ляцела з падарожжа, –
Я не паверу.
Быць таго ня можа!
 
I што сярод натоўпу не мяне
Шукацьмеш ты гарачымі вачыма, –
Я не паверу.
Гэта – немагчыма!
 
I што адмовісься ад усяго,
Чым мы шчасьлівіліся з божай ласкі, –
Я не паверу.
Гэта – д’ябла казкі!
 
Што сьвет дзівосны, створаны для нас,
Для нас жа стане пеклам невыносным, –
Я не паверу.
Гэта – поўны нонсэнс!
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.