РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі пагасаць я пачну –
          Ня плач ты надрыўна:
Ня будзе мне страшна ў труну,
          А будзе мне крыўдна,
Што ў тайнах аблічча твайго
          Шчасьліва і ўдзячна
Ніхто не разгледзіць таго,
          Што мне было бачна.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.