 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Над Лескавіцкім возерам Спакой і цішыня. На вецьці вербалозавым Павісла стома дня. Вячэрняя сутоньніца Нячутна мроі тчэ. А вусны не натомяцца – Яшчэ, яшчэ, яшчэ! Вялікая Мядзьведзіца Заснула на вадзе. А вочы не нагледзяцца – Іх стома не зьвядзе. Пад іх шчасьлівым позіркам Устане, як дымок, Над Лескавіцкім возерам Сьвітальны туманок. Пасьля і промень выблісьне – Азорыць зырка плёс. I плёс, і мой ня высьнены, Мой неспадманны лёс... Той першы промень сонечны Душу навек працяў. Мой сьнежны ранак сёньняшні – Ня памяць, а працяг. Адкуль жа боль запознены, Што не стрымаў зару?.. На Лескавіцкім возеры Аднойчы я памру.
1993
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|