РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда
На сьвітаньні, ледзь заднела,
Нібы пабудка,
Загугукала на дрэве
Дзікая галубка.
 
Ды чамусьці так трывожна,
Так журботна-скрушна –
Што было ніяк няможна
Слухаць раўнадушна.
 
Хоць спытай у шызакрылай:
Дзе ўзялося зраньня
Столькі жалю, столькі крыўды,
Столькі нараканьня?
 
Хто пачуць яе павінен
I чаму ня чуе?
I чаму ён галубіне
Песень не буркуе?
 
Можа, ён душой бяздольнай
Зь іншым краем зросься?..
Не, ён роднага гняздоўя
Не забыў, ня зрокся.
 
На драпежнай дзюбе ў полі
Кроў яго скіпела.
Бо ён надта верыў волі,
Надта лётаў сьмела.
 
1991
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.