РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перад люстэркам
Мо’ даняла паняверка,
Можа, хто крылы падсек?
Пільна глядзіцца ў люстэрка
Немалады чалавек.
 
Тонуць набеглыя цені,
Нікнуць у сховах чуцьця.
«Божа, які летуценьнік!
Божа, якое дзіця!..»
 
Сутарга раптам на твары –
Болю пакутнага сьлед.
«Божа, якая пачвара!
Божа, які прайдзісьвет!»
 
Лепш бы зусім не глядзеўся!
Лепш бы ня бачыў сябе!
Дзе ж той акрылены дзеўся –
Вымыты ў сонца сяйве?
 
Мо’ даняла паняверка?
Можа, хто крылы падсек?..
Сумна глядзіцца ў люстэрка
Немалады чалавек.
 
1991
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.