РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Утопія
Утопія – хай і ня казка,
Ды ўсё-такі з гэтага роду.
А казка – ня болей чым казка,
Як кветка бяз завязі плоду.
Ёй вераць маленькія дзеці,
Ня менш і дарослыя, праўда, –
I казцы пра рай на тым сьвеце,
I казцы пра сьветлае заўтра...
Уцешная байка-прыдумка –
Ад болю душэўнага лек...
Ніколі ў нялёгкіх варунках
Бяз казкі ня жыў чалавек.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.