РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Страх, ды не найстрашны, пакарыцца
Пераможцу-гвалту,
Бо нашмат страшней ператварыцца
У старую малпу,
Што зь няўцямнай злосьцю
На людзей глядзіць
I трасе рашотку,
За якой сядзіць.
 
Ганьба, ды ня з самых большых, – здацца
На спагаду моцным,
Бо нашмат страшней, ганебней стацца
Ішаком бязмозглым,
Што над пысай бачыць
Харчу жмут свайго
I бяжыць наперад,
Каб дастаць яго.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.