РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Радкі з усяночнай
І

 
Я – не Хрыстос, о не! Але й на Юду
Я не гаджуся – не зь яго радні.
Чаму ж, за што ж усё жыцьцё паўсюду
Я мушу чуць: «Распні яго! Распні!»
 
Ды мне ня страшна, людзі! Расьпінайце!
Гваздайце ў цела тленнае гвазды!..
О Беларусь, мая Радзіма-Маці,
Чаму й за што – найлепей знаеш ты.
 

II

 
Не прадаваў цябе я, Брат-Пакутнік,
І ў той турме, што ўсё крычыць яшчэ,
Ня йшоў караць цябе, і твой заступнік
Мне вуха правага не адсячэ.
 
У іншым краі ў іншую эпоху –
За іншую «віну» – а ўсё ж і я,
Замест Варавы, на гару Галгофу
Іду!.. О Брат! О Беларусь мая!..
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.