РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хоць лёс неспагадны бязьлітасна крыўдзіў,
I скрушна бывала, і горка, –
Я верыў: прагляне, паўстане, узыдзе
Мая запаветная зорка!
 
I вось яна ўспыхнула сымбалем краю –
Найяркая ў гронцы суквецьця!..
Чаго ж я ад страху цяпер паміраю?
А што – калі зьнічкай сарвецца?!.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.