РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сон
Вечар. I дом у экранах акон.
Хто там – ня знаю – жыве.
Міма праходжу. А мне наўздагон:
«Ніл! Цябе маці заве!..»
 
Мама? I кліча мяне ў гэты дом?
Як гэта мама... калі
Мамы няма? Ужо колькі гадоў
Сьпіць вечным сном у зямлі...
 
Я павярнуўся: высока акно –
Насьцеж, а ў ім – сілуэт.
Божа! Таксама нябожчык даўно –
Мамін вясковы сусед.
 
Ён гэта крыкнуў... О голас бяды!
Толькі ня веру я, не:
Мама, хоць дрэнны я сын быў, туды
Клікаць ня можа мяне.
 
Ведае родная, ведае: тут,
Тут я патрэбен яшчэ!..
Ну, а туды я пасьпею на суд.
Хто ж бо ад Бога ўцячэ?..
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.