РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Папрок
Нашто ты, цёзка мой1, па ім хадзіў –
Па гэтым месяцы, такім блішчастым?
Сьвет закаханых стаўся больш няшчасным
Пасьля таго, як ты там насьлядзіў.
 
Хай велічаюць, славяць подзьвіг твой –
Тут не набытак для цябе, а страта,
Бо гэта горш за славу Герастрата –
Недасягальнае піхнуць нагой.
 
Ён вечна быў патрэбен для дваіх –
Як поўная спрыяньня таямніца,
Як знак таго, што Божая дзясьніца
Багаслаўляе на шчасьлівы міг.
 
А што ж цяпер?
Ты сплюндрыў вешчы знак.
I ўжо яму чагосьці не хапае –
Таго, што дзьве душы ў адну злучае...
Куды ж далей вядзе пазнаньня смак?
 


––––––––––––
1 Ніл Армстронг.

 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.