РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скора, скора
Каму вас, песьні?.. 
Янка Купала

 
Скора, скора я, выкляўшы касту,
Што загнала народ у бяду,
Набяру сваіх песень у кайстру
I з кавенькай па краі пайду.
 
Я іх пеў і бадзёра і сумна,
На людзях і ў самотнай глушы.
Можа, часам ня вельмі і ўдумна,
Ды заўсёды – ад шчырай душы.
 
Дзесь на плошчы, наўпроць рэстарана,
Выму з торбы іх, раб хараства,
Дый зьвярнуся да тлустага пана.
«Можа, купіце – з ласкі Хрыста?»
 
I пазнаю яго, і з агіды
Скалануся і сплюну да ног:
Гэта ж той графаман прагавіты,
Што нядаўна ад зайздрасьці дох...
 
Пераксьціўшыся, сьцісну кавеньку
Дый падамся паціху далей.
I ні стогну, ні плачу, ні енку
Крыўда-роспач ня вырве з грудзей.
 
Пра адно буду думаць са страхам,
Каб ня ўбачыла тая, крый Бог,
Што сказала мне колісь: «Ты графам
Будзеш жыць безь бяды і турбот».
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.