РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Санэт
Паэт – крыху вар’ят. Абавязкова!
Бяз гэтага паэзіі няма.
I не бярыся за пяро дарма,
Калі ня здольны ашалець ад слова –
 
Ад раптам знойдзенага ў нэтрах-сховах
Або ад вызваленага зь ярма
Руцінных штампаў, без таўра-кляйма, –
Бы толькі што радзілася нанова.
 
Калі ня чуеш ты яго такім –
Як полымя на ветры – трапяткім,
Бунтоўным, як віно, што дно ўзрывае,
Або гаючым, як вада жывая, –
Тады пакінь паэзію, пакінь.
Бог ад цябе твой дар яшчэ хавае.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.