РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Добрыя людзі
Добрыя людзі,
Ну будзьце ж вы добрымі!
Хіба ня бачыце:
Я – па-за вамі.
Марна вы, марна.
Турботамі дробнымі
Сьцежкі да сэрца майго
Пазаймалі.
 
Я – па-за вамі.
Ня злуйцеся, любыя.
Гэта мінецца.
Я дзесьці – часова.
Потым вярнуся.
Жывы. Незагублены.
Потым... Як вернецца
Роднае слова.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.