РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каго шкада
Мае грахі, усе да аднаго,
Па вышняму прысуду –
Мае навек. Я іх ні на каго
Перакладаць ня буду.
 
Вось ля варот
Багі ляжаць наўзбоч,
Нізрынутыя з высяў.
Ці я сьвядома
Шанаваў іх моц –
Ці проста зь імі звыкся?
 
Ня ведаю...
Гляджу на іх, аднак,
Як на пакут астачу...
Мне кажуць:
«Плюнь і разатры, дзівак!..»
Я ж адыдуся й плачу.
 
Не, не шкада мне
Зрынутых у пыл.
Шкада сябе самога.
Сябе. Каго, хоць і ня быў сьляпы,
Тут мелі за сьляпога.
 
А больш –
Па дзетках плачу я ў журбе,
Што, сапраўды асьлепшы,
За Бога д’ябла выбралі сабе,
Як быццам д’ябал – лепшы.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.