РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пра песьню і судзьдзяў
І тады, калі яна кульгала
I ўздымалася на паўкрыла, –
Песьня мне ня жыць дапамагала,
А самім маім жыцьцём была.
 
Зь ёй ня кідаўся я на спакусу
I ў заклад яе не аддаваў.
Сам сабой, бяз гвалту і прымусу,
Выбіраў матыў і ноту браў.
 
Не з дыктоўкі нечай, выбачайце.
Толькі сам! Як знаў і як умеў.
А таму – судзіце і карайце
Не за сьпеў: ён шчыры быў, мой сьпеў.
 
А за што?.. Калі беспакарана,
Без суда ня можа жыць паэт –
Дык, відаць, за тое, што зарана
Я прыйшоў на гэты белы сьвет.
 
Затрымаўся б так гадкоў на сорак –
Быў бы сёньня мудры, як і ўсе,
I як той бязгрэшны пракурорык,
Што мяне за лацканы трасе.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.