РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Наша доля
Нішто вас ужо не стрымае.
Вы зробіце гібельны крок.
Гісторыі мудрай урок
Улады над вамі ня мае.
Нішто вас ужо не ўратуе.
Ня будзе спагады нябёс
Таму, хто адрынуў свой лёс
I сам сваё шчасьце руйнуе...»
 
Так Ён нам прамовіў, ды ў гуле,
Як рэха, пустых галасоў,
Заложнікі іншых часоў,
Мы слова Яго не пачулі.
I рушылі ўдаль па абшары.
А ўперадзе ў клешчах ярма –
О, так, наша доля сама! –
З усьмешкай дурнічкі на твары.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.