РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Уваскрэсьне!
«З Богам!» –
Крыкнуў я ў роспачы мары сваёй.
«З Богам!
Больш у цябе я ня веру!»
I пачуў: «Не сьпяшайся!
I дух супакой.
Гарачыцца ня трэба празь меру.
 
Пацярпі!
Сёньня Пятніца.
Сёньня якраз
Божы Сын быў расьпяты балесна.
А Вялікдзень сьвяты –
Ён наперадзе ў нас...
I расьпяты наш лёс – уваскрэсьне!»
 
«Уваскрэсьне!» –
Шаптаў мне ціхусенька хтось:
Можа, лес?
Можа, луг?
Можа, поле?
«Уваскрэсьне
I ўзыдзе на ўзвыш, як Хрыстос –
У такім жа, як ён, арэоле!..»
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.