РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Памяць
А памяць бунтуе.
Напэўна, нішто мне
Яе не ўлагодзіць:
Як мора – бушуе,
I дыбіцца ў шторме,
I ходырам ходзіць.
 
Бясконцыя хвалі
Нястрымана гоніць
У накіпах белых.
I ў тым парываньні
Са дна і з прадоньніц
Выносіць на бераг
 
Ня скарб для скарбонкі –
Бурштыны ці пэрлы –
У знак суцяшэньня,
А толькі абломкі
Калісь пацярпелых
Караблекрушэньняў.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.