 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ў аўтобусе чорным па Lost Highway едзем, І музыка грае, аж вушы баляць. Усюды рагочуць і п’юць водку зь whisky, Паўночныя людзі па крэслах сядзяць. За вокнамі цёмна і зоркі з залевай, Па пыльнаму шклу ручаіны са сьлёз. І з зайздрасьцю Месяц нам зыркае вокам, Галінкамі дрэвы суюць да нас нос. Ты недзе наперадзе, я недзе ззаду, Не здарыцца побач нам разам сядзець. Але мне ўсё роўна – ніхто ў маю цемрадзь Ніколі не здолее так жа глядзець.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|