РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Веснавое
Пара веснавая,
I дождж веснавы –
Спакойны,
Высокі,
Сьвятлісты.
Як багаславеньне
На ўсходы травы,
На рунь
I на лес першалісты.
 
Як быццам
Ня з хмаркі праліўся на дол,
А з самага сёмага неба...
Ах, выклік гарэзны
Вясны маладой!
Даўно так душа не п’янела!
 
Пасьвенчаны водар
Я п’ю на глыткі –
I сам маладзею, здаецца.
I хочацца верыць,
Што з Божай рукі
Мне гэтая радасьць даецца.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.