РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чаго вы?
Чаго вы, браткі, і куды
Зьязджаеце з роднай зямелькі?
Ці гоніць вас прывід бяды?
Ці хлеб зарабляць для сямейкі?
 
Ці немарач мучае ў снах,
Што прыйдзе дыктатар чарговы?
Ня прыйдзе! Дарэмны ваш страх.
Куды ж вы, браткі, і чаго вы?..
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.