 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
«Назад!» – шалеюць санавітыя. Назад! У чортаў калаўрот!.. А вы, наскрозь таленавітыя,– Чаму ня чуе вас народ? Дзе ваша слова палымянае? Чаму ня б’еце вы ў званы? Мо’ не для нас ярмо зламанае Рыхтуюць зноў «апекуны»? Вы што – ня бачыце, як душыцца, Як гіне мова наша ўсьцяж? Чаму ж ня ўспыхне, не ўзварушыцца Ваш дух, ваш розум, гонар ваш? Вы што там трэнькаеце ў зацішку? Якую цягнеце курну? Вам люба біць паклоны бацюшку, Што блаславіць нас у труну? Не, вы – ня музаў слугі вольныя, Чым суцяшаеце сябе, Вы – патулякі завугольныя. Вам толькі страх душу скрабе. Ну, што ж, туляйцеся! Ды ведайце: Халуйскім зіркам з-за вугла Пагоні вольнай вы ня згледзіце. За чым? За кіпцямі арла.
1992
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|