РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скажыце ім, хлопцы
Ужо і ў апошняй Амэрыцы
Прызналі: сьцялежыўся воз.
А гэтыя ўсё яшчэ мерацца
Вадзіць нас, як дурняў, за нос.
 
Чаму так магло скасабочыцца? –
Шукаюць прычыну яны.
Фальшыўцам усё яшчэ хочацца
Вярнуць нас у царства маны.
 
Ня дзіва: так доўга дурманілі,
Усьцешна далоні тручы,
I раптам – адстаўка іх маніі!
На сьметнік – ад раю ключы!
 
Скажыце ж ім, хлопцы, дый голасна,
Што дурняў даўно ўжо няма.
Хто волю здабыў сабе годнасна –
Давеку ня прыме ярма!
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.