РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Праклён
Вы – дзеці зямлі беларускай?
Ну што вы! Хто ж веры вам дасьць?
У вашай душы заскарузлай
Прыкметаў яе не відаць.
 
Ня варта, панове, ня варта
Лічыцца вам дзецьмі яе.
Жабрацкая ваша пагарда
На гэта правоў не дае:
 
Пагарда да роднага слова,
Да мовы, што зь веку вякоў
I верай і праўдай суровай
Жывіла душу прабацькоў;
 
Пагарда да родных мэлёдый,
Да песень, што з гэтай зямлі
I гучнасьць, і фарбы, і водар
У кожную ноту ўзялі:
 
Пагарда да памяці продкаў,
Да славы і гонару іх,
Да іхніх мазольных наробкаў,
Да іх курганоў векавых...
 
Ня знаю, як дзе там на сьвеце,
А ў нас тут праклён быў здаўна:
Калі вы ёй гэткія дзеці –
То хай вас ня носіць яна!
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.