РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
О любыя мае...
О любыя мае
Браты і сёстры!
Часьцей глядзіце
З курганоў вячыстых
На край свой родны,
Што, як храм дзівосны,
Ад вас чакае
Споведзяў найчыстых.
Хай дрогне сэрца
І ад шчасьця ўмлее –
Так, што ажно сьляза
Засьцеле вочы...
Тады з вас, пэўна,
Кожны зразумее,
Чаму тут зброд
Быў панаваць ахвочы.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.