РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Санэт Адаму Міцкевічу
Ты нарадзіўся ў сэрцы Беларусі.
Тваёю першай нянькаю былі
Яе паданьні, што наўкол жылі,
Яе напеў, якім зьвінелі гусьлі.
 
Суровы краю лёс цябе прымусіў
Пець не на мове роднае зямлі,
Бо нашых прадзедаў у зман зьвялі,
Бо душы іх нячысьцік збаламуціў.
 
I ўсё-ткі лёс адзьдзячыў нам, няйначай:
Так, волатам ты ўзрос на ніве нашай,
Каб славе Польшчы паслужыць пяром,
Але, вялікі і ў любві і ў скрусе,
Ты стаў і вечнай славай Беларусі –
Яе красы чароўнай песьняром.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.