 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Удержи меня, моё презренье... С. Ясенін
Скарпіёнскіх кампаній У разгары пара. Нават пекная пані Яд пусьціла зь пяра. Пэўна, годная мэта Акрыліла на «плён»? Дробязь: злосьць на паэта, Што ня вырадак ён. Прастакам для спажывы, Слоў атрутных паток Сёньня ж пойдзе ў паршывы Манархісцкі лісток. Дзе накутнікаў здані Па закутках маўчаць – Пасквіль пекнае пані Будзе обер чытаць. Ну, а людзі ня клюнуць На заманлівы «твор». Не паглянуўшы, плюнуць, Скажуць: «Ведамы ўзор!» Скажуць: «Пані ў аблудзе Шлях абрала крывы...» Я – ня іншы, чым людзі. Я – такой жа крыві. I таму, што ня іншы I свой род вызнаю – Ты даруй, Усявышні, Мне пагарду маю.
1992
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|