РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьцень
На дасьветнай вярсьце,
У ваколіцы золку,
Дзіўны волатны сьцень
Нам адкрыўся на ўзгорку.
 
Чый ён – нам не відно –
Гэты сьцень нерухомы.
Хоць паставай – даўно
I да болю знаёмы.
 
Мы ідзем і глядзім,
Пілігрымы Айчыны.
Морак нікне, як дым,
I сплывае ў лагчыны.
 
Шлях ня ўходаў круты.
Не адолела стома.
Скора, скора, браты,
Мы пачуемся дома.
 
Скора, скора ўжо дзень,
Блісьне сонечны промнік.
Каліноўскага сьцень
Ператворыцца ў помнік.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.