РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Замест рэцэнзіі на вершы Людмілы Рублеўскай
Ну, што, «дабрадзеі»? Вам вельмі
Крычыцца пра немач і ўбоства?
А вось вам – і ў вушы, і ў бельмы!
Вось наша і моц і прыгоства?
 
Вам мала, што некалі жыхаў
Тут Цёткі радок бліскавічны?
Што водарам волі тут дыхаў
Арсеньневай голас крынічны?
 
Што Геніюш тут нас гукае,
Як маці на тле-папялішчы?
Што, кінуўшы сэрца на камень,
Тут к сонцу ўзьляцела Янішчыц?..
 
Дык вось і яшчэ вам! Чытайце!
Лютуйце! Шалейце ад злосьці!
А немачы ў нас – не чакайце:
Мы ў самым цьвітучым узросьце!..
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.