РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вы не яе – вы сябе прыніжаеце
Вы, спадары, і паны, і таварышы
(Як вас... дакладна – даруйце, ня знаю),
Недзе там вострыя варывы варачы
Не на спажыву бацькоўскаму краю,
 
Помніце ўсе: калі вы зьневажаеце
I абражаеце мову народа, –
Вы не ЯЕ – вы сябе прыніжаеце,
Нізкая ваша з вас лезе парода.
 
Як немагчыма прынізіць абразаю
Маці-зямелюхну, неба і сонца –
Гэтак і мовы, што служыць украсаю
Роду людскога, ня ўнізіць – ні слоўца!
 
Ну, а калі ад кухоннага посуду
Дух ваш папросіцца ў высь Перунову –
Лепшага век вы ня знойдзеце спосабу,
Як акунуць сябе ў родную мову.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.