 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Таварыш! Рускі і ўкраінец, Яўрэй, татарын і паляк! Мы ўсе ў адной жывем краіне, З нас кожны кожнаму – зямляк. Я да цябе зьвяртаю слова: Ты паглядзі на тых між нас, Каму дзяржавы нашай мова – Кусок руды, а не алмаз. Ты бачыш, як яны злуюцца – Стратэгі гібельных інтрыг? I плодзяць стосы рэзалюцый, I падымаюць лямант-крык. Але чаго? Каб хто спытаўся! Не па нутру ім, што народ З уласнай мовай не расстаўся I не аддаў яе на звод. Лічылі ўжо, што задушылі Яго правы, яго пратэст, Што ўжо амаль і завяршылі Абезьязычаньня працэс. А мова – вось: жыве, жывая! I набірае сілу-моц. I нас – душу з душой – яднае, Як берагі надзейны мост. I не пагроза мовам іншым, Што тут гучаць здавён-даўна... I ўсё ж мой кліч, на жаль, ня лішні, I шлю яго я нездарма. Таварыш! Хто б ні быў ты родам, Якой ні быў бы ты крыві – Ты лёс зьвязаў з маім народам, Таму – як сын яго жыві!
1993
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|