РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ня бойся
Перахрысьціўшыся ў другую веру,
Усё былое крэсьліш ты заўзята.
I нават Перамогу, як хімеру,
Адрынуў і не прызнаеш за сьвята.
 
Адно цябе яшчэ крыху бянтэжыць,
Што бацька твой –
Там, у магіле брацкай –
Застаўся верны, як байцу належыць,
Таму, што клятвай змацаваў салдацкай;
 
I што аднойчы, супачыўшы ў Бозе,
Ты зь ім спаткаесься, і ён спытае:
«Няўжо ты здрадзіў нашай Перамозе –
I для цябе яна ўжо не сьвятая?..»
 
Дык ты ня бойся гэтага спатканьня.
Яго ня будзе.
Бацьку, хоць і грэшны,
У сьветлы рай пусьцілі Пётра з Паўлам,
Тваю ж душу чакае лёс няўцешны.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.