РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як здароўе, панове?
Вы, што так сьлёзна гаварылі
Пра ўсе няшчасьці нашы,
А самі ўпотайкі даілі
Каровак з чыстай пашы,
Каб з малачком ня трапіў цэзій
У панскае саслоўе, –
Скажыце старцу на пратэзе:
Як вашае здароўе?
 
А то трывожыцца ён вельмі:
Хаця ж бы вы, адпаўшы
Ад тога вымя, не самлелі
На ўсенароднай пашы.
 
А што вас з рогату затрэсла?
Што ён дурны, той старац?
Што ўсіх турбот было вам – крэсла
Пад вымем пераставіць?
 
О, так! Дурны! Каб быў разумны
Стары салдат бязногі –
Дык не сядзеў бы з шапкай сумны
На плошчы Перамогі.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.