РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мой кароткі адказ
Вы скажаце: я выракся кагосьці?
Каго? Фальшывых ідалаў-сьвятош,
Якім паверыў некалі?.. Ну што ж,
Хай Бог даруе хібы маладосьці...
 
Ад той зямлі, дзе маці нарадзіла,
Ад тых магіл, дзе прашчуры ляжаць,
Ад нівы той, дзе сеяў я, каб жаць,
Ад мовы той, што ў цемры мне сьвяціла, –
 
Не адракаўся і не адракуся!
Запомніце: пярэваратнем я
Павек ня скінуся. Душа мая
I ў небе будзе трызьніць Беларусьсю.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.