РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Што я думаў...
Што я думаў, стоячы ў чарзе,
Пасярод галоўнай самай залы,
Покуль гаварылі тыя ўсе,
Для каго мы – толькі самазвалы?
 
Для каго дзяржавы Беларусь –
Не было, няма і быць ня можа...
Што я думаў? Я згадаў чамусь
Лесьвіцу адну, даруй мне Божа.
 
Лёс наш колісь празь яе пралёг...
I да жудасьці мне ясна стала,
Ад чаго ў той лесьвічны пралёт
Паляцеў стоць галавой Купала.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.